Апазіцыянер? На зборы! Кандыдат? Зьбяры ў радні дэкларацыі!
Улады распачалі пераследваць дэмакратычных актывістаў, якія заяўляюць пра сваё жаданьне вылучацца кандыдатамі ў дэпутаты на маючых адбыцца выбарах у Палату прадстаўнікоў. Часцей за ўсё гэта здараецца ў рэгіёнах. Так, напрыканцы траўня ў Лельчыцкі райваенкамат выклікалі актывіста і члена камітэта Аб’яднанай грамадзянскай партыі, кандыдата ў дэпутаты парламента ад дэмакратычных сіл Беларусі Мікалая Гаўрыленка. Як паведаміў ваенком,
для гутаркі і дзеля ўдакладненьня звестак.
“Я з самага пачатку меркаваў, што гэта планавая праца, бо больш дваццаці год ніхто мяне не турбаваў”, - распавядае Мікалай Гаўрыленка.
– Але пачытаўшы навіны з іншых рэгіёнаў Беларусі, прыйшоў да высновы, што гэта была спроба шляхам прызыву на вайсковыя зборы выключыць грамадскіх актывістаў падчас падрыхтоўкі і праведзеньня выбарчай кампаніі ў верасьні 2008 года.
Затым з’явілася патрабаваньне раённай інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах падаць дэкларацыю аб прыбытках і маёмасьці за 2007 год, паколькі, маўляў, ёсьць інфармацыя аб атрыманьні актывістам даходу ад продажы аўтамабіля.
Дэкларацыі запатрабавалі таксама запоўніць жонцы, маці, і цешчы Мікалая Гаўрыленкі. Прычым, сямідзесяцігадовая цешча, якой цяжка схадзіць нават у краму за хлебам, падазраецца ва ўтойваньні даходаў ад прадпрымальніцкай дзейнасьці.