viasna on patreon

Алесь Бяляцкі: «Зараз галоўная задача беларускіх праваабаронцаў, якія прысутнічаюць у Жэневе – дабіцца разгляду і прыняцьця чарговай Рэзалюцыі па Беларуси, а таксама захаваньне пасады сьпецпрадстаўніка»

2005 2005-03-31T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

30 сакавіка ў рамках свабоднай альтэрнатыўнай трыбуны была арганізаваная канферэнцыя “Бачыць, асуджаць, пратэставаць: камісія па правах чалавека мусіць выконваць свае абавязкі’. Канферэнцыя была арганізавана сумесна Міжнароднай Ферэдацыяй Правоў Чалавека, Хьюман райт вотч, Міжнароднай арганізацыяй супраць катаваньняў, Міжнароднай Амністыяй. На канферэнцыі прысутнічалі члены нацыянальных дэлегацыяў, супрацоўнікі камітэтаў ААН, прадстаўнікі няўрадавых арганізацыяў -- усяго каля 200 асобаў.

Пад час канферэнцыі абмяркоўвалася эфектыўнасьць механізмаў працы Камісіі па правах чалавека ды іншых інструментаў ААН, якія дазваляюць бараніць правы чалавека ў сьвеце. Сярод выступоўцаў былі прадстаўнікі Міжнароднай Ферэдацыі Правоў Чалавека, Міжнароднай Амністыі, а таксама нацыянальных праваабарончых арганізацыяў з Кітая, Ірану, Тога, Чылі і Беларусі.

Прадстаўнік Беларусі, старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі ў сваім выступе падрабязна спыніўся на сітуацыі з правамі чалавека у Беларусі, а таксама зазначыў важнасьць прынятай у мінулым годзе Камісіяй па правах чалавека Рэзалюцыі па Беларусі. Ён зазначыў, што і зараз галоўная задача беларускіх праваабаронцаў, якія прысутнічаюць пад час працы Камісіі – дабіцца разгляду і прыняцьця чарговай Рэзалюцыі па Беларуси, а таксама захаваць пасаду сьпецпрадстаўніка Камісіі па Беларусі. Выступ А.Бяляцкага выклікаў цікавасьць прысутных і вялікую колькасьць пытанняў па сітуацыи з правамі чалавека ў Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства