viasna on patreon

Адрыян Севярын: “Для прыярытэту правам чалавека заўсёды патрэбныя палітычныя рэформы”

2005 2005-03-31T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У сваім выступе на сёньняшнім брыфінгу (The UN democracy caucus) сьпецыяльны прадстаўнік ААН па правах чалавека ў Беларусі Адрыян Севярын заявіў, што пасьля году працы па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў яго засталіся негатыўныя ўражаньні.

20-е стагоддзе, адзначыў А.Севярын, было стагоддзем барацьбы дэмакратыі з рознымі “ізмамі”, але і ў 21 стагоддзі гэтая барацьба працягваецца. Палітычныя эліты пэўных краінаў нават не спрабуюць усталяваць дэмакратыю. Прадстаўнікі Беларусі ў адказ на аб’ектыўную крытыку з розных бакоў заяўляюць, што Беларусь – дэмакратычная краіна, якая і надалей удасканальвае сваю дэмакратычную сістэму. Але такія словы – крывадушша.

Таксама А.Севярын зазначыў, што правы чалавека моцна зьвязаныя з палітычнай сістэмай, якая ёсьць у краіне. Недэмакратычная краіна ня будзе разьвіваць правы чалавека і наадварот. Для прыярытэту правоў чалавека заўсёды патрэбныя палітычныя рэформы.

Таксама А.Севярын падтрымаў існаваньне інстытута сьпецдакладчыкаў па асобных краінах, які ёсьць у ААН і супраць якога зараз актыўна выступае Расія і Кітай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства