Гародня: Кіраўніка ініцыятыўнай групы выклікаюць у КДБ
Сёньня, кіраўніку ініцыятыўнай групы па збору подпісаў за Віктара Падчыненкава, які зьбіраецца балатавацца па Гродзенскай сельскай акрузе №52 Уладзіміру Ларыну затэлефанавалі з КДБ і прапанавалі з’явіцца у мясцовае упраўленьне. Прычыны выкліку сілавікі не растлумачылі. Уладзімір Ларын адказаў, што з’явіцца тады, калі атрымае афіцыйную паперу. На гэта сілавікі заявілі, што сёньня ён такую паперу атрымае і заўтра будзе змушаны прыйсьці на допыт.
Уладзімір Ларын перакананы, што ціск на яго аказваецца ў сувязі з актыўнай дзейнасьцю на выбарчай кампаніі. Віктар Падчыненкаў, сябра АГП, чыя кандыдатура на ўдзел у выбарах была падтрыманая Аб’яднанымі Дэмакратычнымі Сіламі, лічыць, што ціск на ягонага кіраўніка ініцыятыўнай групы мае мэту зрыву кампаніі па збору подпісаў.
“Правабаронцы за свабодныя выбары”