viasna on patreon

Гародня: Для назіральнікаў праводзяць паказныя паседжаньні

2008 2008-07-31T14:46:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У незалежных назіральнікаў у Гродне складваецца ўражаньне, што для іх акруговыя камісіі праводзяць паказныя паседжаньні. Так, на паседжаньне акруговай камісіі па Гродзенскай цэнтральнай выбарчай акрузе № 50 быў па тэлефоне запрошаны незалежны назіральнік Янка Курчэўскі. Ад самога пачатку ён сутыкнуўся з негатыўнымі адносінамі да яго з боку сяброў камісіі. Асабліва нэрвова яны рэагавалі на беларускую мову. На самым паседжаньні ніякіх важных пытаньняў не абмяркоўвалася. Гучалі толькі агульныя фразы. Праз паўгадзіны назіральніку паведамілі, што паседжаньне скончылася, і яму трэба зыходзіць. Але сябры камісіі не разышліся, і што яны рабілі пасля выдаленьня незалежнага назіральніка, застаецца тайнай.

 

“Правабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства