Цэнтарвыбаркам не задаволіў скаргу Зміцера Вінаградава
31 ліпеня ў Цэнтрвыбаркаме былі разгледжаны заявы Зьміцера Вінаградава з Мядзеля. Сп. Вінаградаў абскарджваў адмову ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы і ўчыненні перашкодаў падчас падачы дакументаў.
Цэнтарвыбаркам пакінуў у сіле рашэнне Вілейскай акруговай камісіі №64 аб адмове рэгістрацыі ініцыятыўнай групы З. Вінаградава. Вілейская камісія сваё рашэнне грунтавала на заяве аднаго з сяброў групы - спадара Адамовіча, што яго уключылі бяз яго ведама. Пад час разгледжання абскарджвання ў цэнтарвыбаркаме адзначылі што ў заяве сп. Вінаградава не ўказаны факты ціску на сп. Адамовіча, і няма пацьверджанняў гэткага ціску.
Зміцер Вінаградаў заявіў што будзе абскарджваць рашэнні Вілейскай акруговай камісіі і Цэнтарвыбаркаму ў Вярхоўным судзе.
Скаргу спадара Вінаградава на дзеянні міліцыі па ўчыненні перашкодаў пад час падачы дакументаў аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Лідзія Ярмошына перадала ў пракуратуру, зазначыўшы, што гэта ў іх кампетэнцыі.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"