СЯРЖУКА ГУМІНСКАГА ЗЬНЯЛІ З ЦЯГНІКА
https://spring96.org./be/news/23202
2008
2008-07-31T18:52:00+0300
2008-07-31T18:52:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
У сераду, 30 ліпеня, а палове на восьмую вечара супрацоўнікі міліцыі зьнялі з цягніка аднаго зь лідэраў Аршанскага Маладога Фронту Сяржука Гумінскага, які накіроўваўся ў Шклоў да сябра.
Міліцыянты выказалі жаданьне высьвятліць асобу маладафронтаўца, але больш за дзьве гадзіны ў пастарунку міліцыі Сяржука дапытвалі наконт выбуху 4 ліпеня ў Менску, распытвалі, ці ёсьць у яго здагадкі, якія апазыцыйныя партыі маглі б гэты выбух арганізаваць і г.д.
Акрамя таго, супрацоўнікаў праваахоўных ворганаў вельмі цікавіла вучоба Сяржука Гумінскага, які зьяўляецца студэнтам-каліноўцам, а таксама ягоная прыналежнасьць да моладзевых незарэгістраваных арганізацый.