Прадпрымальнікі Гарадзенскага рынку правялі папераджальны страйк (паводле Радыё Свабода)
У Горадні 19 сьнежня цалкам страйкаваў толькі адзін, але самы буйны рынак.
Рынак “Паўднёвы” знаходзіцца на гарадзкой ускраіне, на ім 3,5 тысячы працоўных месцаў, гандлявалі толькі аўтамабільнымі запчасткамі — чалавек 20 — не зважаючы на тое, што напярэдадні тут распаўсюджваліся ўлёткі з заклікам не страйкаваць.
Прадпрымальнікі падтрымалі страйк толькі часткова. Часткова падтрымалі яго і ў райцэнтрах вобласьці — напрыклад, у Лідзе, Слоніме, Зэльве.
Страйкоўцы маюць эканамічныя патрабаваньні й выступаюць за адстаўку прэзыдэнта. А таксама патрабуюць вызваліць журналістаў Маркевіча, Мажэйку і Івашкевіча.
Па-ранейшаму плянуецца з 1 студзеня зноўку страйкаваць, калі ўлады не прыслухаюцца да эканамічных патрабаваньняў прадпрымальнікаў і ня зьменшаць падаткі і арэндную плату.