viasna on patreon

Яшчэ адна крымінальная справа па факце публічнай знявагі Прэзідэнта з удзелам недзяржаўнай газеты можа быць заведзена ў Беларусі найбліжэйшым часам

2005 2005-04-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гэта вынікае з адказу, які атрымаў галоўны рэдактар недзяржаўнай газеты "Згода" Аляксей Кароль з пракуратуры Партызанскага раёна г. Мінска. Ён спрабаваў прыцягнуць да адказнасці міліцыянтаў, якія ў канцы сакавіка ўварваліся ў арандаваную ім кватэру, дзе працавалі журналісты, і забралі аргтэхніку.

У пракурорскім лісце гаворыцца, што ніякіх парушэнняў падчас правядзення агляду кватэры і выняцця кампутараў міліцыя не дапускала. Наадварот: міліцыянты знайшлі ў кватэры матэрыялы (калажы), дэманстрацыя якіх, на думку пракуратуры, можа быць кваліфікаваная як публічная знявага Прэзідэнта (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага Кодэксу). Паводле пракурора Раманоўскага, кампутары міліцыя забрала "ў сувязі з тым, што меліся дастатковыя падставы меркаваць", што калажы былі зробленыя з іх дапамогай.

Паводле Партызанскай пракуратуры, цяпер усе матэрыялы па гэтай справе знаходзяцца ў іх з мэтаю далейшай праверкі. Пытанне аб вяртанні кампутараў уладальніку будзе разглядацца толькі пасля завяршэння праверкі.

А. Кароль збіраецца абскарджваць прынятае Партызанскай раённай пракуратурай рашэнне пракурору г. Мінска. У бліжэйшую сераду (27-га красавіка) ён плануе правесці прэсавую канферэнцыю з нагоды адбытага. (БАЖ)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства