viasna on patreon

Махлярства з датамi

2008 2008-08-13T23:38:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Заява з подпiсамi 108 грамадзян аб вылучэннi ў склад Жодзiнскай акруговай камiсii праваабаронцы i сябра Сойму Партыi БНФ Аляксея Лапiцкага проста не разглядалася.

Адпаведнае пасяджэнне, на якiм фармiравалi акруговыя выбарчыя камiсii, прайшло ў Мiнаблвыканкаме 14 лiпеня. Нiкога з незалежных назiральнiкаў i зацiкаўленых асоб, у тым лiку самога прэтэндэнта, на яго не дапусцiлi. I Лапiцкi сваё неўключэнне пачаў абскарджваць.

7 жнiўня ён атрымаў афiцыйны адказ ад начальнiка Галоўнага ўпраўлення арганiзацыйна-кадравай работы Мiнаблвыканкама Мiхаiла Амельянчука. На сваё здзiўленне, з гэтага адказу Лапiцкi даведаўся, што на адзначаным пасяджэннi ягоную заяўку нават не разглядалi. Аказваецца, дакументы праваабаронцы, накiраваныя па пошце 07.07.2008 года замоўным лiстом з Жодзiна, не паспелi дайсцi да адрасата ў Мiнску да 11.07.2008 года. Нейкiм чынам абласныя ўлады атрымалi iх толькi ў суботу, 12.07.2008 года.

Што ж здарылася з заявай праваабаронцы, якi адаслаў свае дакументы аж за 5 дзён да апошняга тэрмiну прыёму i за 8 дзён да плануемага пасяджэння ў аблвыканкаме?

Лапiцкi пачаў разбiрацца i высветлiў, што пошта працуе добра. Ягонае замоўнае адпраўленне за пэўным нумарам, як i патрэбна, было своечасова дастаўлена па прызначэннi. Аказваецца, заява з 108 подпiсамi грамадзян была дастаўлена i атрымана ў Мiнскiм аблвыканкаме 09.07.2008 года! А ўжо адваротнае паведамленне Лапiцкаму аб дастаўцы пошта праштампавала 11 чэрвеня. Пра што i сведчаць паштовыя квiткi. Так не хацелі абласныя начальнiкi бачыць Лапiцкага ў акруговай камiсii, што пайшлi на падман.

Па дадзеным выпадку Аляксей Лапiцкi накіраваў адмысловыя заявы ў ЦВК i Пракуратуру.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства