viasna on patreon

Ветка: Прэтэндэнт у кандыдаты аштрафаваны на 1 мільён за адсутныя знакі

2008 2008-08-17T02:38:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Канстанцін Жукоўскі, прэтэндэнт на дэпутацкі мандат па 38-ай выбарчай акрузе, 15 жніўня аштрафаваны Веткаўскім раённым судом. Суддзя Мажэйка С. Ю. лічыць, што ён здзейсніў адміністрацыйнае правапарушэнне, "якое выразілася ў пранікненні ў зону радыёактыўнага забруджвання мясцовасці" (арт.16.3 ч.2 КаАП РБ).

 

- 30 ліпеня я як звычайна займаўся зборам подпісаў па сваёй акрузе і вырашыў заехаць у вёску Бяседь Веткаўскага раёна. Там жывуць мае патэнцыйныя выбаршчыкі. Па дарозе мяне спыніў патруль і спытаў дазвол на знаходжанне ў гэтым месцы. Дазволу ў мяне не было. Але і дарожных знакаў, забараняючых уезд у гэтую зону, або папераджальных, таксама не было. Быў нейкі самаробны слупок з надпісам "уезд забаронены", вельмі падобны на плён дзіцячай творчасці, але не дарожны знак.

 

У судзе К. Жукоўскі растлумачыў, што дарожныя знакі павінны быць аформленыя іншым чынам, паводле ПДР.

 

З пастановай Кастусь прэтэндэнт у кандыдаты не згодзен і намерваецца абскардзіць рашэнне Веткаўскага суда ў Гомельскім абласным судзе.

 "Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства