viasna on patreon

У Юрыя Карэтнікава ў дзесяты раз знялі адбіткі пальцаў

2008 2008-08-17T02:53:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Юрый Карэтнікаў, прэтэндэнт ў кандыдаты  па Паўднёва-Заходняй акрузе №99, паведаміў, што з цягам выбарчай кампаніі ціск на яго узмацняецца.

Па словах сп.Карэтнікава, раніцай 15 жніўня да яго на кватэру наведаўся оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку Маскоўскага раёна, цікавіўся, дзе ён знаходзіўся 3-4 ліпеня і якую інфармацыю ведае наконт выбуху ў Менску, зняў адбіткі пальцаў і ўзяў аналіз сліны. Зацікаўленасць сваёй асобай Ю. Карэтнікаў звязвае менавіта са сваім удзелам у парламенцкіх выбарах:

- У мяне ўжо 10-ы раз здымаюць адбіткі пальцаў і 2-гі раз бяруць аналіз сліны. І ўсё – на працягу выбарчай кампаніі. Толькі пачалася рэгістрацыя ініцыятыўных групаў – мяне 3 дні пратрымалі ў "амерыканцы" па справе выбуху ў Менску. Падчас збору подпісаў выклікалі ў аддзел папярэдняга даследвання у Гарадское ўпраўленне ўнутраных спраў Менгарвыканкама, таксама бралі адбіткі пальцаў і аналіз сліны. На гэты раз тыя ж працэдуры правялі ў мяне дома на кухні. Чаго чакаць далей – нават не ведаю.

Нагадаем, што дэмакратычны актывіст, Ю. Карэтнікаў быў затрыманы 16 ліпеня падчас расследаванняў крымінальнай справы па факце выбуху ў Менску і ўтрымліваўся ў следчым ізалятары КДБ. Ён змог даказаць, што не мае дачынення да выбуху: з 29 чэрвеня па 6 ліпеня знаходзіўся за межамі Беларусі. 18 ліпеня Ю.Карэтнікаў выйшаў на свабоду.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства