Менск: Спісы кандыдатаў і ўзоры выбарчых бюллетэняў былі падрыхтаваныя загадзя
Спісы асобаў, зарэгістраваных кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, былі складзеныя загадзя, а галасаванне сябраў акруговых выбарчых камісіяў насіла фармальны характар. Такое меркаванне выказаў назіральнік ад БХК, які падчас рэгістрацыі прысутнічаў на паседжанні камісіі Усходняй акругі № 107.
Сябра БХК распавёў пра наступную сітуацыю, сведкам якой яму давялося стаць.
28 жніўня на паседжанні камісіі выбарчай акругі № 107 з сямі прэтэндэнтаў кандыдатамі былі зарэгістраваныя тры: Бусько В.Л. (прарэктар БДУІР, вылучаны працоўным калектывам), Кавальчук В.В. і Кузняцоў Э.А. Сябры камісіі (з 13 на паседжанні іх прысутнічала 11) аднадушна прагаласавалі за рэгістрацыю менавіта гэтых прэтэндэнтаў. Адразу пасля галасавання, без аніякіях перапынкаў, старшыня камісіі Міхеева Т.В. прадэманстравала ўзор бюлетэня, дзе фігуравалі прозвішчы трох згаданых кандыдатаў. Тым самым яна "прагаварылася" пра тое, што спіс зарэгістраваных асобаў быў вядомы загадзя.
Напрыканцы паседжання камісію наведалі міжнародныя назіральнікі ад АБСЕ – Разіта Сарытэ і Брор Гунар Гевелт. Ім "механізм" прыняцця рашэння аб рэгістрацыі кандыдатаў старшыня Міхеева патлумачыла наступным чынам: для праверкі дакументаў камісія падзялілася на групы і кожная правярала па адным з прэтэндэнтаў; пасля вынікі працы кожнай групы былі зацверджаныя без дыскусіяў.
Адным з незарэгістраваных прэтэндэнтаў па Усходняй выбарчай акрузе № 107 з'яўляецца першы намеснік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка. Ён мае намер абскардзіць гэтае рашэнне ў Цэнтральнай камісіі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”