Капыль: Стаўка на правераныя кадры
У параўнанні з папярэднімі выбарамі персанальны склад участковых камісій на 80% застаўся ранейшым.
Назіральнік РПГА "БХК" па Салігорскай сельскай выбарчай акрузе № 76 Дашкевіч Віктар Віктаравіч правёў аналіз складаў участковых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў чацвёртага склікання па Капыльскім раёне ў параўнанні з складамі ўчастковых камісій па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 2007 года.
З 37 участковых камісій, створаных на тэрыторыі Капыльскага раёна, склады 5-ці камісій увогуле не змяніліся. У складах 13-ці ўчастковых камісій адбылася замена толькі аднаго сябра. Склады астатніх 19-ці камісій зведалі змены больш істотныя - у іх з'явілася ад двух да чатырох новых сяброў.
Такім чынам, у складах участковых выбарчых камісій па Капыльскім раёне на цяперашніх выбарах у параўнанні з выбарамі 2007 года з'явілася 70 новых сяброў пры агульнай колькасці камісій у 331 чалавекі. Гэта значыць, персанальныя склады камісій змяніліся на 20 % у параўнанні з выбарамі дэпутатаў мясцовых Саветаў 2007 года.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"