Выступы кандыдатаў пакажуць яшчэ раз
https://spring96.org./be/news/24628
2008
2008-09-12T13:36:14+0300
2008-09-12T13:36:14+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Пачынаючы ад панядзелка, беларускія тэле-і радыё каналы паўторна пакажуць выступы ўсіх кандыдатаў у дэпутаты, якія ўжо прагучалі. Пра гэта паведаміла сёньня на прэсавай канфэрэнцыі Лідзія Ярмошына.
Яна назвала гэта рашэньне беспрэцэдэнтным палітычным рашэньнем. Ярмошына адзначыла, што гэта ў пэўнай ступені ёсьць “крок насустрач АБСЭ”. Ярмошына паведаміла, што да пачатку датэрміновага галасаваньня адбудзецца паўторны выступ кожнага кандыдата. У выбарчай кампаніі на гэты момант удзельнічаюць 279 кандыдатаў у дэпутаты.