Увечары 26 траўня на расійска-беларускай мяжы быў затрыманы наклад недзяржаўнай газеты "День".
https://spring96.org./be/news/2463
2005
2005-05-27T10:00:00+0300
2005-05-27T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Машына была дастаўленая ў Дубровенскі РУУС (Віцебская вобласьць). Быў складзены акт выняцьця наклада газеты на падставе таго, што яна "не акрэдытаваная".
Па словах рэдактара газеты Міколы Маркевіча, раней у Смаленскую друкарню, дзе друкавалі газету, прыйшоў ліст з Міністэрства інфармацыі Беларусі, падпісаны намесьнікам міністра Ліліей Ананіч. У лісьце было сказана, што міністэрства просіць друкарню спыніць друк газеты, бо яна не прайшла належную працэдуру перарэгістрацыі. "Гэта нахабная хлусьня. Мы прайшлі перарэгістрацыю і зарэгістраваныя ў вызначаным парадку", - заявіў Мікола Маркевіч.