viasna on patreon

«Рэпарцёры без межаў» выказалі занепакоенасць якасцю асвятлення выбараў у беларускіх СМІ

2008 2008-09-12T14:15:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» 12 верасня выступіла з заявай, у якой выказала занепакоенасць нізкай якасцю асвятлення выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў у беларускіх сродках масавай інфармацыі. У той жа час, арганізацыя нагадвае, што правядзенне дэмакратычных выбараў з’яўляецца адной з ўмоваў зняцця санкцый Еўрапейскага Звязу ў дачыненні да афіцыйнага Мінска.

 
«Даследаванні, якія правялі нашы партнёры з ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, сведчаць аб тым, што дзяржаўныя медыя звяртаюць мала ўвагі на самі выбары і яшчэ меней – на праграмы розных кандыдатаў. Адсутнасць у СМІ прапаноў рэформ пазбаўляе людзей сапраўднага шанцу быць праінфармаванымі і рабіць асэнсаваны выбар», – гаворыцца ў заяве «Рэпарцёраў без межаў».

«Гэтыя выбары даюць уладам магчымасць нармалізаваць адносіны Беларусі з міжнароднай супольнасцю. На жаль, падаецца, што беларускія лідэры не гатовыя скарыстацца гэтай магчымасцю, і ціск рэжыму на грамадскае жыццё працягваецца. Дзяржаўныя медыя не дазваляюць апазіцыйным кандыдатам распаўсюджваць у грамадстве свае меркаванні і працягваюць ганебным чынам падтрымліваць уладу», – лічыць міжнародная арганізацыя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства