31 траўня, у аўторак, у судзе Цэнтральнага раёна павінна прагучаць “апошняе слова” актывістаў апазіцыі Паўла Севярынца і Міколы Статкевіча. Магчыма, у гэты дзень будзе агалошаны прысуд.
Нагадаем, што пракурор Вадзім Пазьняк патрабаваў асудзіць актывістаў апазіцыі Міколу Статкевіча і Паўла Севярынца да трох гадоў абмежаваньня волі (званай у народзе “хіміяй”) мінус год амністыі.
Па словах адваката Паўла Севярынца, Паўла Сапелк, пракурор адмовіўся толькі только ад абвінавачаньняў ў парушэньні работы прадпрыемстваў грамадскага харчаваньня, засталося толькі абвінавачаньне ў парушэньні грамадскага парадку.
Актывістаў апазіцыі абвінавачваюць па артыкуле 342 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь у “арганізацыі групавых дзеяньняў, якія парушаюць грамадзкі парадак”, што пагражае ім зьняволеньнем да трох гадоў. Іх абвінавачваюць у “дзеяньнях групы асобаў па папярэдняй змове”, што выразілася ў тым, што яны 18 кастрычніка 2004 году пасьля правядзеньня выбараў і рэспубліканскага рэферэндуму арганізавалі масавыя безпарадкі, што выразілася ў тым, што яны “ішлі на чале калоны дэманстрантаў і асабістым прыкладам цягнулі ўдзельнікаў шэсьця за сабой”.