viasna on patreon

Віцебск: Участкі на замку

2008 2008-09-15T07:51:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

13 верасня віцебскія назіральнікі, накіраваныя ва ўчастковыя выбарчыя камісіі і на ўчасткі для галасавання выбаршчыкамі, прадпрынялі чарговую спробу акрэдытавацца. І зноў дзверы памяшкання, у якім размяшчаецца ўчастковая камісія №35 Першамайскага раёна г.Віцебска, аказаліся на замку. Прачакаўшы дзве гадзіны (з 10.00 да 12.00) каля дзвярэй, назіральнік патэлефанаваў у акруговую выбарчую камісію Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акругі №18. Дзяжурны сябра камісіі прыняла інфармацыю да ведама і прапанавала паўтарыць спробу па акрэдытацыі ў панядзелак, 15 верасня.

Не атрымалася акрэдытавацца назіральніку і ва ўчастковай выбарчай камісіі №16 Першамайскага раёна г. Віцебска. Дзверы памяшкання таксама аказаліся пад замкам. Па патрабаванні назіральніка ў школе была абвешчаная "трывога" і праз 30 хвілін дзяжурны сябра камісіі з'явілася. Аднак зарэгістраваць заяву грамадзян не змагла, бо не змагла знайсці сшытак рэгістрацыі назіральнікаў. І тут назіральніку было прапанавана прыйсці ў панядзелак.

Змаглі зарэгістравацца назіральнікі ва ўчастковых выбарчых камісіях №37 і №60 Кастрычніцкага раёна г.Віцебска. Зарэгістраваны ў камісіі №60 назіральнік указаў камісіі на першае парушэнне: час працы камісіі па суботах указаны на два гадзіны менш за вызначаны (з 10.00 да 12.00, замест з 10.00 да 14.00). Парушэнне было неадкладна выпралена. Час працы камісіі ўказалі правільна.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства