viasna on patreon

Нясвіж: Камісіі абвясцілі "халодную вайну"

2008 2008-09-15T08:02:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пасля наведвання доўгатэрміновымі назіральнікамі БДІПЧ АБСЕ выбарчых участкаў № 60 і 61 Нясвіжскай выбарчай акругі № 72, паміж участковымі камісіямі і адзіным назіральнікам ад “Беларускага Хельсінкскага камітэту” на дадзенай акрузе Нікуліным Алегам Яўгенавічам пачалася сапраўдная "халодная вайна". 

Па паведамленні А.Нікуліна, пратаколы паседжанняў выбарчых камісій па невядомай прычыне сталі сакрэтнымі, хоць да гэтага з імі можна было азнаёміцца. Старшыні камісій адмаўляюцца ісці на кантакт з назіральнікам БКХ, не адказваюць на пытанні альбо адказваюць пытаннем на пытанне.

Назіральнік А.Нікулин таксама паведаміў, што службовыя асобы Нясвіжскага райвыканкама пасля прыезду доўгатэрміновых назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ узмацнілі ціск на сяброў участковых камісій, лічачы, што яны могуць сказаць нешта лішняе, датычнае выбарчай кампаніі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары" 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства