viasna on patreon

Галоўны рэдактар газеты "День" Мікола Маркевіч накіраваў скаргу на дзеянні супрацоўнікаў Дубровенскага РУУС

2005 2005-05-30T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

27-га траўня галоўны рэдактар газеты "День" Мікола Маркевіч накіраваў скаргу на дзеянні супрацоўнікаў Дубровенскага РУУС, якія ўвечары 26-га траўня забралі 1990 асобнікаў газеты "День", "не ўказаўшы ні фактычных, ні прававых падставаў" сваіх дзеянняў, паведаміла прэс-служба БАЖ. М. Маркевіч патрабуе вярнуць 1990 асобнікаў газеты і прыцягнуць вінаватых да ўстаноўленай законам адказнасці. Скарга накіраваная начальніку Дубровенскага РУУС.
У пасланні падкрэсліваецца, што дзеянні міліцыянтаў супярэчылі дзейнаму заканадаўству РБ: супрацоўнікі міліцыі афіцыйна не праінфармавалі ТДА "Денпресс" пра свае дзеянні і не патлумачылі іх прычыны; забралі не ўзор прадукцыі, як тое дазваляе арт. 16 Закона "Аб міліцыі", а ўвесь наклад газеты; выняццё прадукцыі не было аформлена належным чынам; міліцыянты перашкодзілі законнаму распаўсюду СМІ без рашэння суда, чым парушылі арт. 25 Закона аб друку, і законнай дзейнасці рэдакцыі, выдаўца і распаўсюднікаў, чым парушылі арт. 48 гэтага ж Закона.
"Указаныя парушэнні сведчаць, што выняццё прадукцыі СМІ - накладу №1 (190) газеты "День" з'яўляецца незаконным і парушае правы і законныя інтарэсы рэдакцыі і выдаўца газеты "День" - ТДА "Деньпресс", - гаворыцца ў скарзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства