viasna on patreon

Гарадзенская Грамада (БСДГ) пад пагрозай ліквідацыі.

2005 2005-05-30T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Упраўленьне юстыцыі Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэта даслала на юрыдычны адрас Гарадзенскай гарадзкой філіі партыі Грамада (БСДГ) ліст за подпісам першага намесьніка начальніка ўпраўленьня Ю. Шчыглінскага, у якім паведамляецца, што калі гарадзенская партыйная філія да 1-га чэрвеня 2005 года не пройдзе перарэгістрацыі і не зменіць юрыдычны адрас, які зараз разьмяшчаецца ў жылым фондзе, то партыйныя структуры ў Гародні будуць зьліквідаваныя. На сёньняшні момант партыя мае ў горадзе тры зарэгістраваныя структуры – гарадзкую філію і дзьве раённыя суполкі. На думку рады Гарадзенскай гарадзкой філіі Грамады (БСДГ), улады проста праводзяць зачыстку палітычнага поля перад маючымі адбыцца ў 2006 годзе прэзыдэнцкімі выбарамі. Юрыдычны адрас ёсьць проста зачэпкай, і калі яе не будзе, то знойдзецца другая прычына для ліквідацыі. Таму гарадзенскія грамадоўцы не зьбіраюцца мяняць тыя адрасы, па якіх зарэгістраваныя партыйныя структуры тым жа упраўленьнем юстыцыі, якое сёньня пагражае ліквідацыяй.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства