viasna on patreon

Навучэнцы факультэту журналістыкі БДУ распачалі збор подпісаў пад патрабаваньнямі да дэкана аб спыненьні практыкі адлічэньня і перасьледу студэнтаў за іх грамадзкую актыўнасьць і прафэсійную дзейнасьць.

2005 2005-05-31T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Студэнты таксама патрабуюць аднаўленьня на факультэце іх калегі, журналісткі “Народнай Волі” Вольгі Класкоўскай, якая была адлічаная на пачатку траўня. Афіцыйнай падставай для загаду дэкана аб адлічэньні студэнткі-завочніцы 3-га курсу В. Класкоўскай была названая акадэмічная непасьпяховасьць. Аднагрупнікі Класкоўскай перакананыя, што пазбаўленьне яе магчымасьці працягваць адукацыю на факультэце мае выключна палітычную матывацыю і сумняюцца адносна абгрунтаванасьці афіцыйнай прычыны. У сваёй заяве яны адзначаюць, што сапраўднымі прычынамі адлічэньня лічаць працу В. Класкоўскай у “Народнай волі” і ўзгадваньне ейнага імя ў лісьце міжнароднай арганізацыі ў справе абароны правоў журналістаў “Артыкль-ХІХ” да Аляксандра Лукашэнкі, у якім былі выкладзеныя шматлікія факты парушэньняў правоў журналіста беларускімі ўладнымі органамі.

Не выключаецца магчымасьць уплыву спэцслужбаў на рашэньне дэкана аб адлічэньні: пасьля масавай акцыі 25 сакавіка Класкоўская накіравала скаргу ва УУС Менгарвыканкаму на дзеяньні камандзіра менскага АМАПу Юрыя Падабеда. Доказамі адлічэньня па палітычных матывах аднакурсьнікі журналісткі “Народнай волі” лічаць шматлікія пагрозы і папярэджаньні аб адлічэньні з боку выкладчыкаў факультэту, перадае www.belngo.info.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства