Затрыманы малодшы брат палітыка Сяргея Скрабца - Аляксандар
Пра гэта паведаміла Радыё Свабода.
Затрыманьне адбылося ў Менску, дзе пражывае Аляксандар Скрабец, пасьля гэтага яго перавезьлі ў Берасьце. Тут у сьледчым ізалятары ад 15 траўня знаходзіцца адзін з актывістаў беларускай палітычнай апазыцыі, кіраўнік дэпутацкай групы “Рэспубліка” ў Палаце прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня Сяргей Скрабец. Інфармацыю пра затрыманьне малодшага брата экс-дэпутата пацвердзіў Міхаіл Хоміч -- адвакат Сяргея Скрабца: Арыштаваны брат, дакладней казаць, пакуль затрыманы. Сёньня будзе вырашацца яго далейшы лёс".
Нагадем, што Сяргей Скрабец быў арыштаваны 15 траўня і цяпер працягвае галадоўку пратэсту ў сьледчым ізалятары ў Берасьці. Яго абвінавачваюць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу — падрыхтоўка да злачынства і хабарніцтва.