viasna on patreon

Заява Праваабарончага цэнтру “Вясна” з нагоды абвінаваўчага прысуду, вынесенага па крымінальнай справе актывістаў беларускай дэмакратычнай апазіцыі Паўла Севярынца і Міколы Статкевіча

2005 2005-05-31T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

31 траўня 2005 г. суд Цэнтральнага раёна г. Мінска вынес абвінаваўчы прысуд па крымінальнай справе супраць актывістаў апазіцыі Паўла Севярынца і Міколы Статкевіча.

Згодна з вынесеным прысудам, палітыкі былі асуджаныя да трох гадоў абмежаваньня волі.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” заяўляе рашучы пратэст працягу палітычных рэпрэсіяў у краіне і лічыць вынесены прысуд незаконным і палітычна матываваным. Абвінаваўчы прысуд яшчэ раз яскрава пацьвердзіў адсутнасьць незалежнай судовай улады ў Рэспубліцы Беларусь, дзе суды служаць не мэтам правасуддзя і абароны правоў грамадзянаў, а выконваюць рэпрэсіўныя функцыі аўтарытарнага рэжыму А. Лукашэнкі.

Падчас судовага працэсу Мікола Статкевіч за сваю грамадзянскую пазіцыю быў арыштаваны на 10 сутак зьняволеньня, утрымліваўся ў нялюдзкіх, пагражаючых ягонаму здароўю ўмовах, дастаўляўся у суд пад канвоем, у сувязі з чым быў вымушаны абвясціць галадоўку пратэсту.

Правабарончы цэнтр “Вясна” зьвяртае ўвагу беларускай і міжнароднай грамадзкасьці на тое, што ініцыяваны А. Лукашэнкам рэферэндум 17 кастрычніка 2004 г. меў неканстытуцыйны характар, а ягоныя вынікі былі груба сфальсіфікаваныя.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” зьвяртаецца да кіраўнікоў краінаў Еўразьвязу, Рады Еўропы, Еўрапарламенту з заклікам далучыць да сьпісу грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, якім быў забаронены ўезд у краіны Еўразьвязу за грубыя парушэньні правоў чалавека ў Беларусі, суддзяў суда Цэнтральнага раёну горада Мінска: Леаніда Ясіновіча, Аляксея Бычко і пракурора Вадзіма Пазьняка – асобаў, якія прыймалі асабісты ўдзел у рэпрэсіях палітычных апанентаў дзеючага рэжыму ў Беларусі.

Прынята Радай Праваабарончага цэнтру “Вясна”

31.05.2005 г.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства