viasna on patreon

Прысуд лідэрам беларускай апазіцыі застаецца ранейшым

2005 2005-06-28T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прэс-цэнтр Хартыі-97 паведаміў, што 28 чэрвеня Мінскі гарадзкі суд разгледзеў Касацыйную скаргу на прысуд суду Цэнтральнага раёну Мінску і пакінуў бяз зменаў прысуд у адносінах старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), каардынатара Еўрапейскай кааліцыі Міколы Статкевіча і аднаго з лідэраў «Маладога Фронту» Паўла Севярынца. 31 траўня суд прысудзіў апазіцыйных палітыкаў да трох гадоў абмежавання волі за арганізацыю 18-19 кастрычніка 2004 года масавых выступаў супраць афіцыйных вынікаў парламентскіх выбараў і рэферэндуму. Адпаведна з амністыяй тэрмін абмежавання волі скарочаны ім на год.
На цяперашні час Севярынец і Статкевіч знаходзяцца пад падпіскай аб нявыездзе. Праз некалькі дзён палітыкаў адправяць у месцы адбывання пакарання.

«Мы маем намер прайсці ўсе беларускія судовыя інстанцыі, а пасля будзем настойваць на разглядзе справы ў Еўрапейскім судзе па правах чалавека», - заявіў Севярынец.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства