Хуліганства ў сядзібе партыі БНФ
https://spring96.org./be/news/2578
2005
2005-06-28T10:00:00+0300
2005-06-28T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
З раніцы 27 чэрвеня наведнікі Сядзібы Партыі БНФ убачылі брыдкае відовішча: дзьверы памяшканьня былі запэцканыя чорнай фарбай (хутчэй за ўсё "аўтары" імкнуліся дасягнуць эфэкту дзёгцю), а на асфальце перад дзьвярыма чырвонай фарбай было выведзена "Чемодан-вокзал-Варшава". Падпісана гэтае пасланьне было абрэвіятурай НБП, што значыць "нацыяналістычная бальшавіцкая партыя". Якіх мэтаў хацела дасягнуць расейская камунафашыстоўская групоўка -- невядома, але характэрна, што хуліганства ад імя іншаземнай арганізацыі было бесьперашкодна ўчынена ў цэнтры гораду й літаральна за некалькі мэтраў ад Акадэміі міліцыі. Па звестках прэс-службы БНФ.