viasna on patreon

У рэгіёнах прадпрымальнікі рыхтуюцца да страйку

2008 2008-11-26T16:18:50+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Гандляры рынкаў у большасьці рэгіёнаў Беларусі пацьвердзілі свае намеры далучыцца да страйку прадпрымальнікаў 10 сьнежня. Пра гэта паведамілі ў аргкамітэце грамадзкага аб’яднаньня “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва”.

ПОЛАЦАК

Сёньня ў другой палове дня Полацкі гарадзкі суд пачаў разглядаць адміністрацыйную справу супраць удзельнікаў стыхійнага страйку прадпрымальнікаў на калгасным рынку 16 кастрычніка. Зь месца паведамляе сябра Беларускага саюзу прадпрымальнікаў Валеры Шаўчэнка:

“У міліцэйскіх пратаколах шмат грубых памылак і нават фальшаваньняў”

“Справа цяпер набыла іншы кірунак. Цяпер яна супраць Людмілы Жукавай, якую абвінавачваюць у падбухторваньні прадпрымальнікаў нават да палітычнай акцыі — да мітынгу. Вінавацяць у парушэньні артыкулу 23.2 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях”.

Людміле Жукавай пагражае штраф у памеры адзін мільён 50 тысяч рублёў. У абарону прадпрымальніцы ў Полацку вядзецца збор подпісаў. У суд сёньня прыйшлі дзясяткі людзей. Валеры Шаўчэнка працягвае:

“У міліцэйскім пратаколе мы бачым шмат грубых памылак і нават фальшаваньняў. Як высьвятляецца, гэты пратакол пасьля рэдагаваўся. Таму мы будзем актыўна абараняць Людмілу Жукаву. І з гэтым намерам прадпрымальнікі могуць ня выйсьці 10 сьнежня на свае працоўныя месцы”.

МАГІЛЁЎ

Будзённую сытуацыю на рынках у Беларусі абцяжарвае прэзыдэнцкі ўказ № 760. Прадпрымальнікі лічаць, што новыя ўмовы працы прывядуць да масавых банкруцтваў.

“Пасьля 1 студзеня прадпрымальнікаў як клясы ня будзе”

РЭЧЫЦА

Каля 800 прадпрымальнікаў Рэчыцы рыхтуюцца правесьці 10 сьнежня аднадзённы папераджальны страйк. Пра гэта цьвердзіць адзін зь лідэраў прадпрымальніцкага руху ў рэгіёне Алег Шабетнік.

10 сьнежня — аднадзённы страйк

БАРЫСАЎ

Інфармацыю аб падрыхтоўцы да страйку 10 сьнежня зьбірае тут грамадзкае аб’яднаньне “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва”. Тлумачыць сябра аргкамітэту Міхаіл Васільеў:

“Каардынацыя дзеяньняў сярод прадпрымальнікаў ёсьць”

“Большасьць рэгіёнаў у курсе, што мае адбыцца 10 сьнежня. Гэта можна сказаць і пра Гомель, Віцебск, Бабруйск. Далучацца таксама Горадня, Барысаў, Крупкі, Жодзіна. Каардынацыя дзеяньняў сярод прадпрымальнікаў ёсьць”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства