viasna on patreon

Прадпрымальнікі Гародні далучацца да страйку

2008 2008-11-28T12:25:24+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Улёткі з заклікам да прадпрымальнікаў правесьці 10 снежня аднадзённы страйк, а 15 - далучыцца да маршу прадпрымальнікаў у Менску, з’явіліся на гарадзенскіх рынках. Ініцыятарам акцыі выступае незарэгістраваная арганізацыя “За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва”.

Тэкст улёткі нагадвае гарадзенскім прадпрымальнікам аб зменах у заканадаўстве, паводле якіх з 1 студзеня 2009 года малы бізнэс можа апынуцца пад пагрозай знішчэння.

У звароце арганізацыі “За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва” гаворыцца аб тым, што захады ўлады з’яўляюцца падставай да радыкальных дзеянняў з боку прадпрымальнікаў-такіх, прыкладам, як страйкі, пікеты і перамовы.

На думку гарадзенскага бізнэсоўца Сяргея Байрамава, улады павінны станоўча вырашыць сітуацыю,у супрацьлеглым выпадку  прадпрымальнікі не выключаюць правядзення мітынгаў супраць пагаршэння свайго прававога становішча:

- Пакуль мы яшчэ спадзяемся на тое,што ўлады прыслухаюцца да прапановаў прадпрымальнікаў. Цяжка сказаць,што будзе пасля новага года, але працаваць са стратамі не збіраецца ні адзін бізнэсовец - гэта я магу сказаць дакладна. НЕ выключана, што дзеля адстойвання сваіх правоў мы выйдзем на стыхійныя акцыі пратэсту.

Праўладны прафсаюз прадпрымальнікаў “Садружнасьць”, да якога належыць частка дробных гарадзенскіх бізнэсоўцаў,  пакуль ніякіх захадаў па адстойванні правоў сваіх сяброў не прымае. Яго кіраўніцтва не разглядае  арганізацыю і правядзенне акцый пратэсту як спосаб  адстойвання інтарэсаў прадпрымальнікаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства