Незалежныя прафсаюзы яднаюцца дзеля абароны правоў працоўных
Прафесійны саюз працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці уваходзіць у склад структураў Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў – такое рашэнне сёння на сваім чарговым пасяджэнні прыняў пленум кіраўніцтва незалежнай прафсаюзнай арганізацыі.
Як распавёў Рацыі старшыня прафсаюзу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці Генадзь Федыніч, рашэнне аб уваходзе у склад сябраў Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў было прынятае кіраўніцтвам прафсаюзу з мэтаю аб’яднання сваіх намаганняў у галіне абарону правоў працоўных са свабодным прафсаюзам беларускім, Беларускім незалежным прафсаюзам і свабодным прафсаюзам металістаў, што на дадзены момант ужо уваходзяць у склад БКДП.
Паводле Генадзя Федыніча, 4 снежня на сваім чарговым пасяджэнні кіраўніцтва БКДП мусіць разглядзець заяву пленуму прафсаюзу РЭП і выпрацаваць адноснае яе сваё рашэнне. Па словах Генадзя Федыніча, у выпадку станоўчага вырашэння пытання аб далучэнні прадстаўнікі прафсаюзу РЭП змогуць прыняць удзел у чарговым з’ездзе Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў, што меркавана мае прайсці ў беларускай сталіцы 12 снежня.
Нагадаем, што на дадзены момант сябрамі Прафесійнага саюзу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці з’яўляюцца каля 2 тысяч чалавек.