viasna on patreon

У Слоніме правяраюць законнасць дзеянняў адной з участковых выбарчых камісій

2008 2008-12-03T13:18:26+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пракуратура Гродзенской вобласці пачала праверку законнасць дзеянняў старшыні і сакратара адной з участковых выбарчых камісій Слонімскай выбарчай акругі. На думку былога кандыдата ў дэпутаты, сябра партыі Беларускі народны фронт Івана Шэгі, на гэтым выбарчым участку адбыліся фальсіфікацыі вынікаў выбараў.

 
Пасля выбараў Іван Шэга звярнуўся ў Слонімскую міжраённую пракуратуру з патрабаваннем правесці праверку вынікаў выбараў: паводле афіцыйных дадзеных за апазіцыйнага дзеяча прагаласаваў 21 выбаршчык, у той час як каля 70 чалавек пісьмова падцвердзілі, што галасавалі менавта за Івана Шэгу. Аднак, па словах былога кандыдата ў дэпутаты, супрацоўнікі Слонімскай пракуратуры паставіліся да выконвання сваіх прафесійных абавязкаў фармальна:

 
- У пракуратуру быў выкліканы намеснік  старшыні камісіі, паводле апытання якога пракуратура зрабіла высновы, што парушэння заканадаўства не было. Такія дзеянні я разглядаю не больш як нежаданне дзяржаўных людзей выконваць свае абавязкі.

 
Іван Шэга быў вымушаны звярнуцца ў Генеральную пракуратуру і патрабаваць правесці праверку, звязаную з фальсіфікацыяй выбараў. У выніку паводле загада  Генеральнай пракуратуры праверкай займаецца пракуратура Гродзенскай вобласці, а ў судзе Слонімскага раёна тым часам працягваюцца слуханні справы, матэрыялы якой  могуць стаць падставай для абвінавачвання старшыні і сакратара ўчастковай выбарчай камісіі ў фальсіфікацыі вынікаў выбараў. Іван Шэга падаў позву ў суд з патрабаваннем да старшыні і сакратара выплаціць  20 мільёнаў рублёў за маральную абразу, якая выявілася ў фальсіфікацыі вынікаў выбараў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства