Заява Сакратарыята ГА "ТБМ імя Ф. Скарыны"
У ноч з 23 на 24 ліпеня на сядзібу ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" быў зроблены злачынны напад: шыльда, уваходныя дзверы і сцены былі запэцканыя чорнай фарбай, на месцы злачынства невядомыя пакінулі налепкі са свастыкай (эмблемай НБП – нацыянал-бальшавіцкай партыі).
Задоўга да афіцыйнага паведамлення аб нападзе на сядзібу Таварыства беларускай мовы на сайце Мінскага аддзялення НБП у 02:28 (http://belnbp.fastbb.ru) было змешчана дакладнае апісанне нападу і поўная падтрымка гэтай акцыі.
Асаблівую прыкрасць мае той факт, што свастыка з'явілася ў самым цэнтры сталіцы Беларусі ў год святкавання Вялікай Перамогі.
Паколькі прыведзеныя факты сведчаць за тое, што акцыя нападу на сядзібу ГА "Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны" мае выразна палітычную афарбоўку, мы звяртаемся ў КДБ Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем знайсці злачынцаў і пакараць іх у адпаведнасці з законам.
Існаванне сайту НБП і яго інфарматараў дазваляе спадзявацца, што КДБ здолее хутка знайсці злачынцаў.
Сакратарыят ГА "ТБМ імя Ф. Скарыны"