Заместа войска Хведарук трапіў на Акрэсьціна
28 студзеня актывіста Маладога Фронту Зьмітра Хведарука арыштавалі на 10 сутак зьняволеньня – менавіта такі прысуд быў вынесены Зьмітру за ўдзел у акцыі "Беларусь у Эўропу" 1 траўня.
Учора Зьмітра Хведарука супрацоўнікі міліцыі гвалтоўна адканваіравалі забралі ў ваенкамат, дзе выпісалі позву на сёньня на 9 раніцы. Нагадаем, моладзевы актывіст навучаецца ў хрысьціянскім каледжы, а таму па законе ня можа быць забраны ў войска.
Пасьля ваенкамата супрацоўнікі міліцыі адвезьлі Зьмітра ў Першамайскі РАЎС, дзе па базе дадзеных знайшлі, што юнак яшчэ не адбываў пакараньня за
ўдзел у акцыі "Беларусьу у Эўропу" 1 траўня, хаця моманту вынясеньня прысуду прашло больш за палову гады.
А 22 гадзіне Зьмітра Хведарука адвезьлі адбываць арышт у ізалятар на Акрэсьціна, паведамляе прэс-служба "Маладога фронту".