viasna on patreon

Папіраючы ўласныя законы, улады распраўляюцца з моладзевымі актывістамі

2009 2009-01-29T19:30:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведамлялася раней, 28 студзеня актывіста Маладога Фронту Зьмітра Хведарука арыштавалі на 10 сутак зьняволеньня – менавіта такі прысуд быў вынесены Зьмітру за ўдзел у акцыі "Беларусь у Эўропу" 1 траўня.

 

Нагадаем, увечары 28 студзеня ў кватэру да моладзевага актывіста Зміцера Хведарука ўварвалася некалькі міліцыянтаў. Яны патлумачылі, што нібыта ёсьць прадпісаньне ў прымусовым парадку даставіць яго ў прызыўную камісію ў ваенкамат. Цікаўнасьць ваенкамата да прызыўніка выглядала досыць дзіўна, паколькі ён навучаецца на дзённым аддзяленьні ў хрысціянскім каледжы і мае адтэрміноўку ад службы ў войску. Тым не меней, Зьмітра Хведарука супрацоўнікі міліцыі гвалтоўна адканваіравалі ў ваенкамат.

 

Аднак проста з ваенкамату супрацоўнікі міліцыі адвезьлі Зьмітра ў Першамайскі РАЎС, дзе па базе дадзеных знайшлі, што юнак яшчэ не адбываў пакараньня за ўдзел у акцыі "Беларусь у у Эўропу" 1 траўня, хаця з моманту вынясеньня прысуду прашло больш за палову года. А 22 гадзіне Зьмітра Хведарука адвезьлі адбываць арышт у ізалятар на Акрэсьціна.

 

Праваабаронцы лічыць гэтыя дзеяньні ўладаў цалкам супрацьзаконнымі. Згодна з  артыкулам 13.6 Працэсуальна-выканаўчага кодэксу аб адміністратыўных правапарушэньнях РБ, “ не падлягае выкананьню пастанова аб накладаньні адіністратыўнага пакараньня, калі яно не было прыведзенае ў выкананьне на працягу трох месяцаў з дня ўступленьня ў законную сілу…”  Такім чынам, у чарговы раз груба і нахабна парушыўшы законы, улады расправіліся  з моладзевым актывістам, якога не было магчымасьці  ізаляваць ад грамадства шляхам прызыву на вайсковую службу.

 

Сёньня будзе пададзеная  скарга ў пракуратуру Маскоўскага раёну Мінска на незаконныя дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства