viasna on patreon

Прысуд журналістам газэты ПАГОНЯ Міколу Маркевічу і Паўлу Мажэйку набыў законную сілу: гарадзенскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу журналістаў і іх абаронцаў, пакінуўшы ў сіле рашэнне раённага суда. Але пры гэтым касацыйная інстанцыя вырашыла выкарыстаць у адносінах да журналістаў закон аб амністыі і зменшыць ім тэрміны абмежавання волі на адзін год.

2002 2002-08-15T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

15 жніўня калегія па крымінальных справах суду Гарадзенскай вобласьці (суддзі Корзун, Цвяткоў, Заяц) пакінула бяз зменаў прысуд Ленінскага раённага суду Горадні журналістам “Пагоні” М.Маркевічу і П.Мажэйку, пры гэтым прымяніўшы амністыю і скасаваўшы тэрмін пакарання абодвум на адзін год.
У залю суда не былі дапушчаныя міліцыяй шмат хто з публікі і журналістаў, хоць свабодныя месцы ў залі былі. Гэтыя людзі сталі сведкамі тэатралізаванай акцыі ў падтрымку журналістаў “Пахаванне свабоды слова”, што была арганізаваная Канфедэрацыяй дзеючых суполак “Разам”. Пасля акцыі адзін з яе ўдзельнікаў быў арыштаваны супрацоўнікамі КДБ, але ў хуткім часе ён быў адпушчаны.
Праз тры дні, згодна з заканадаўствам, журналісты абавязаныя зявіцца ва ўпраўленне выканання пакаранняў па Гарадзенскай вобласьці, дзе і будзе вызначанае месца адбыцьця пакарання.
Беларускія журналісты, прызнаныя вінаватымі ў здзяйсненні паклёпу на прэзідэнта Беларусі А. Лукашэнкі, асуджаныя да 1,5 года (Маркевіч) і 1 года (Мажэйка) абмежавання волі.
Асуджаныя лічаць прысуд несправядлівым, палітычным і “заказным”. Як адзначае спадар Маркевіч, гэты прысуд робіць з Беларусі “звярынец, над якім смяюцца ў свеце”. Беларусь стала ў адзін шэраг з сярэднеазіяцкімі краінамі, дзе таксама караюць за крытыку службовых асобаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства