viasna on patreon

«Лібералізацыя» па-гомельску

2009 2009-02-04T09:35:33+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Суд Цэнтральнага раёну Гомеля аштрафаваў 3 лютага  Андруся Цянюту за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве на 50 базавых велічыняў. Міліцыянты таксама абвінавацілі яго ў супраціве падчас затрыманьня. За гэта яго пакаралі штрафам на 30 базавых велічыняў. Агулам штраф атрымаўся 2 мільёны 800 тысяч рублёў, альбо тысячу амэрыканскіх даляраў.

Васіля Токаранку аштрафавалі на 50 базавых велічыняў – 1 млн 750 тысяч рублёў – за ўдзел у пікеце.
На 100 базавых велічыняў штрафу суд пакараў Кастуся Жукоўскага. Ён мусіць заплаціць тры з паловай мільёны рублёў. Гэта амаль1300 даляраў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства