У Лельчыцах суд над ксяндзом перанесены
https://spring96.org./be/news/27052
2009
2009-02-04T14:16:00+0200
2009-02-04T14:16:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/ksmiszona_lelczycy1.jpg
Сёння ў лельчыцкім раённым судзе мелі разглядаць пазоў раённага архітэктара да пробашча каталіцкай парафіі Віталя Мішоны.
У лельчыцкай парафіі распавялі, што суд быў перанесены на наступную сераду. Суддзя захацеў выклікаць раённага архітэктара ў якасці сведкі, але таго ў судзе сёння не было, нібыта захварэў.
Нагадаем, што ў кастрычніку мінулага году на ўездзе ў Лельчыцы з дазволу мясцовых уладаў быў усталяваны каталіцкі крыж. Пазьней чыноўнікі райвыканкаму пачалі выстаўляць ксяндзу дадатковыя ўмовы. Справа дайшла да суду, які ўзяў бок святара, але ўлады не спыніліся – пробашча звінавацілі ў невыкананні прадпісанняў органаў улады. Да 31 студзеня яму загадалі дэмантаваць крыж. Але ён дагэтуль знаходзіцца на ранейшым месцы.