viasna on patreon

Праваабаронцаў выслухалі ў Мінюсце, але ці дапаможа гэта рэгістрацыі “Нашай вясны”?

2009 2009-02-04T16:01:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/minjust.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прыём грамадзянаў міністр юстыцыі праводзіць толькі раз на месяц – у першую сераду, і, скарыстоўваючы магчымасць наўпрост зьвярнуцца да яго, сёньня, 4 лютага, заснавальнікі “Нашай вясны” Алесь Бяляцкі і Тацяна Рэвяка накіраваліся ў Мінюст. Міністра на месцы не аказалася, а прыём праводзіў ягоны намесьнік Аляксандр Сіман.

Размова праваабаронцаў са спадаром Сіманам тычылася двух пытаньняў: рэгістрацыі Грамадзкага праваабарончага аб’яднаньня “Наша вясна” і прапановы да Мінюсту з боку дэмакратычнай супольнасьці аб правядзеньні “круглага стала” з абмеркаваньнем праблемаў “трэцяга сектару”.

 

Праваабаронцы паведамілі намесьніку міністра, што дакументы на рэгістрацыю аб’яднаньня былі пададзеныя ў Мінюст 26 студзеня, і выказалі надзею на канстуктыўнае супрацоўніцтва з адказнымі асобамі міністэрства падчас іх праверкі. Таксама было адзначана, што большасьць заснавальнікаў арганізацыі -- сябры ліквідаванага ўладамі Грамадскага аб’яднаньня “Праваабарончы цэнтр “Вясна”, па закрыцьці якога прынятае рашэньне Камітэту па правах чалавека ААН. Праваабаронцы нагадалі, што Камітэт прызнаў ліквідацыю “Вясны” парушэньнем свабоды асацыяцыі і пацвердзіў права сяброў араганізацыі на адпаведныя сродкі прававой абароны, уключаючы перарэгістрацыю і кампенсацыю. У размове з намміністра праваабаронцы заявілі, што кампенсацыяй парушаных правоў будуць лічыць рэгістрацыю аб’яднаньня, а таксама нагадалі, што Мінюст праігнараваў меркаваньне аўтарытэтнага міжнароднага органа, адмовіўшы ў рэгістрацыі арганізацыі ў 2007 годзе.

 

Заснавальнікі праваабарончага аб’яднання адзначылі, што адмова ў рэгістрацыі будзе расцэненая як негатоўнасьць беларускіх уладаў праводзіць сістэмныя зьмены, скіраваныя на далейшую лібералізацыю ў краіне, у першую чаргу ў сферы свабоды асацыяцыяў і зьвярнулі ўвагу на магчымы міжнародны рэзананс. У прыватнасьці, намесьніку міністра нагадалі пра ўвагу да рэгістрацыі “Нашай вясны” з боку Еўрапарламенту, пра што наўпрост было сказана ў студзеньскай рэзалюцыі. 

Алесь Бяляцкі прасіў спадара Сімана давесьці да міністра прапанову аб правядзеньні абмеркаваньня праблемаў грамадзкага сектару ў фармаце “круглага стала” і нагадаў, што апошняя падобная дыскусія з удзелам міністра Галаванава адбылася 6 гадоў таму, у 2003 годзе.

 

Аляксандр Сіман выслухаў праваабаронцаў і сказаў, што сутнасьць размовы будзе ім даведзеная да ведама міністра.

Дапаможа сёньняшні паход у Мінюст рэгістрацыі “Нашай вясны” і пачатку дыялогу міністэрства з грамадзянскай супольнасьцю ці не – пакажа час.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства