"Дамова з правасуддзем" у Беларусі не будзе перавышаць $60 тысяч
https://spring96.org./be/news/27153
2009
2009-02-11T13:11:15+0200
2009-02-11T13:11:15+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/daliary1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кошт "дамовы з правасуддзем" у Беларусі будзе прызначаць дзяржаўны абвінаваўца. Яна ў эквіваленце не будзе перавышаць 60 тысяч долараў ЗША. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску старшыня Вярхоўнага суда Беларусі Валянцін Сукала.
Адпаведныя прапановы ўносяцца ў крымінальна-працэсуальнае заканадаўства Беларусі. Сума "дамовы з правасуддзем" будзе абазначацца ў базавых велічынях. Яна складзе ад 300 базавых да 5000 базавых велічынь, паведамляе "Еўрарадыё".
Гэты, не зусім класічны від "дамовы", дазволіць абвінавачваным, пры ўмове выплаты дзяржаве нанесенай матэрыяльнай шкоды і выплаты ў 60 тысяч даляраў, пазбегнуць крымінальнага пакараньня.