Заўтра – устаноўчы з’езд Партыі БХД
Устаноўчы з’езд партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” адбудзецца 28 лютага ў сталічным Палацы культуры МТЗ. У парадку дня Устаноўчага Зьезду Партыі БХД - справаздачныя выступы сустаршыняў Аргкамітэту БХД, абмеркаваньне і прыняцце Статуту, Праграмы, зваротаў, ды іншых устаноўчых дакументаў.
З беларускіх палітыкаў на з’езд запрошаныя Аляксандр Мілінкевіч, Аляксандр Казулін, Анатоль Лябедзька, Лявон Баршчэўскі, Мікола Статкевіч, Зміцер Дашкевіч. Запрошаныя таксама і замежныя госці – прадстаўнікі еўрапейскіх хрысьціянскіх рухаў і партый.
Пасьля завяршэння работы з’езда адбудзецца к а н ц э р т “Беларускі Хрысьціянскі Хіт”.
Плануецца таксама ўскласці кветкі да месца заснаваньня “Беларускай Хрысьціянска-Дэмакратычнай Злучнасьці” – ля Архікафедральнага Касьцёла на пляцы Волі.
Нагадаем, што пад час падрыхтоўкі з’езду адбылося 63 сходы для вылучэння дэлегатаў, у працы з’езду прымуць удзел 211 дэлегатаў.
Сталічныя ўлады доўгі час адмаўлялі заснавальнікам у прадстаўленьні памяшканьня для правядзеньня з’езду.