viasna on patreon

Прызначаная дата касацыйнага разгляду скаргі на прысуд Яне Паляковай

2009 2009-03-30T18:05:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pahavanne_paliakovaj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Разгляд касацыйнай скаргі на прысуд правабаронцы Яне Паляковай з Салігорска прызначаны на 17 красавіка ў Менскім абласным судзе. Пра гэта паведаміла адвакат Мар’яна Сямешка.

Нагадаем, што праваабаронцу  Яну Палякову 3 сакавіка абвінавацілі па 2-й частцы арт. 400 Крымінальнага кодэксу (заведама ілжывы данос у здзяйсненні цяжкага злачынства). Суддзя Аляксандр Бураўцоў асудзіў жанчыну  да 2 год і 6-ці месяцаў абмежавання волі з накіраваннем ва установу адкрытана тыпу з абавязковым прыцягненнем да праца. Да уступлення прысуду ў законную сілу, у ноч на 7 сакавіка Яна Палякова скончыла жыцьцё самагубствам.

Высветлілася, што пад час судовага песеджаньня мелі месца істотныя парушэньні Крымінальна-працэсуальнага закону падчас папярэдняга следства і судовага паседжаньня, у тым ліку – парушэнне права на абарону. Суд належным чынам не даў ацэнку доказам з пункту гледжаньня дастатковасці і дакладнасці для вынясеньня абвінаваўчага прысуду, а таксама не даследаваў усебакова і аб’ектыўна ўсе абставіны справы. Падчас суда не былі даследаваныя доказы з боку абароны. Суд таксама прыняў да ўвагі доказы, якія зьяўляюцца недапушчальнымі, паколькі здабытыя з парушэньнем патрабаваньняў Крымінальна-працэсальнага кодэксу.

Гэтыя акалічнасьці дазваляюць спадзявацца, што прысуд па справе Яны Паляковай можа быць урэшце рэшт адменены.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства