viasna on patreon

Івану Шылу не даюць атрымаць атэстат

2009 2009-03-31T11:16:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/shyla_shkola.jpg
фота Нашай Нівы

фота Нашай Нівы

Івану Шылу адмовілі ў магчымасьці даздаць школьны іспыт. Пра гэта паведамілі бацьку маладафронтаўца Ўладзімеру Шылу у Генэральным штабе узброеных сілаў Беларусі і вайсковай часткі, дзе сын праходзіць службу.

 

Івана адлічылі са школы напярэдадні апошняга экзамэну. І цяпер не дадуць магчымасьці здаць гэты экзамэн, каб атрымаць атэстат аб сярэдняй адукацыі.

 

Раней вайсковае кіраўніцтва абяцала адпусьціць у чэрвені хлопца на тры дні ў Салігорск. Аднак цяпер прадстаўнікі генштабу пішуць, што "прадставіць магчымасьць удзелу ў здачы іспытаў за курс сярэдняй школы на пэрыяд з 1 па 12 чэрвеня, вайскоўцу тэрміновай вайсковай службы радавому Івану Шылу ў адпаведнасьці з заканадаўствам не прадстаўляецца магчымым."

 

Івана Шылу, як і іншых моладзевых актывістаў, гвалтоўна прызвалі ў войска. Служыць Іван Шыла ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласьці ў 29-й ракетна-зэнітнай брыгадзе. Падчас гвалтоўнага прызыву хлопец прастудзіўся й дагэтуль яго не далі рады вылечыць.

У частцы пасьля прыняцьця прысягі ён трапіў у шпіталь. Ангіна дала ўскладненьне — атыт. Але хлопца не адвезьлі ў Менск, а лячылі пігулкамі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства