viasna on patreon

Чарговае слуханне справы аб «экстрэмізме» ў «ARCHE» - у наступны панядзелак

2009 2009-03-31T17:09:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/arche1.jpg

Разгляд касацыйнай скаргі на рашэнне суда Маскоўскага раёна Брэста аб прызнанні шэрагу публікацый у № 7–8 недзяржаўнага культуралагічнага часопіса «ARCHE-Пачатак» «экстрэмісцкімі матэрыяламі, якія падлягаюць знішчэнню» прызначаны на 6 красавіка ў 9.30.

 

Скаргу разгледзіць судовая калегія па грамадзянскіх справах Брэсцкага абласнога суда (Брэст, вул. Савецкіх пагранічнікаў, 41).

 

Нагадаем:

25 лютага 2009 г. суддзя Маскоўскага раёна Брэста Таццяна Міранюк задаволіла заяву упраўлення КДБ па Брэсцкай вобласці ад 30 снежня 2008 г. аб прызнанні выдання экстрэмісцкім. «…Праведзеным аналізам устаноўлена, што ў часопісах утрымліваюцца звесткі, якія дыскрэдытуюць дзейнасць органаў улады і праўлення Рэспублікі Беларусь, узмацняюць сацыяльна-палітычную напружанасць і супрацьстаянне ў грамадстве, стымулююць здзяйсненне дзеянняў, накіраваных на арганізацыю і ажыццяўленне масавых беспарадкаў, і тым самым ствараюць пагрозу бяспецы Рэспублікі Беларусь», — сцвярджалася ў заяве за подпісам начальніка УКДБ, палкоўніка Леаніда Дзядкова.

 

Слуханні праходзілі ў закрытым рэжыме і доўжыліся ўсяго адну гадзіну.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства