viasna on patreon

Кіраўніцтва спэцкамэндатуры ў Баранавічах адмовіла Міколу Статкевічу ў магчымасьці наведаць Менск

2005 2005-08-30T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паводле закону, калі асуджаны цягам месяца ня мае парушэньняў унутранага распарадку, адміністрацыя спэцкамэндатуры можа адпускаць яго раз на месяц наведваць сваю сям’ю тэрмінам да трох дзён. Але ў нашай дзяржаве закон тычыцца ня ўсіх.

Па звестках радыё Свабода, адміністрацыя спэцкамэндатуры азнаёміла Міколу Статкевіча з двума лістамі. Першы з ЖЭСу, дзе ў Менску прапісаны Мікола Статкевіч. У ім сьцьвярджаецца, што ніякіх прэтэнзіяў да яго няма, запазычанасьцяў за камунальныя плацяжы няма. А другі ліст з гарадзкога аддзелу міліцыі Першамайскага раёну аб тым, што “у зьвязку са складанай апэратыўнай абстаноўкай, якая цяпер склалася, немэтазгодна наведваньне Менску Міколам Статкевічам”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства