viasna on patreon

Амбасада ЗША ў Беларусі абураная хлуслівымі звесткамі беларускай дзяўчыны, надрукаванымі ў газэце “Обозреватель”

2005 2005-08-30T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Амбасада ЗША ў Беларусі лічыць хлусьлівымі і неабгрунтаванымі спробы шэрагу беларускіх друкаваных і электронных мэдыяў абвінаваціць супрацоўнікаў дыпляматычнага корпусу ў пастаўцы агітацыйнай літаратуры ў Беларусь і фінансаваньні апазыцыі, паведаміла радыё Свабода.

У інтэрвію з ананімнай палюбоўніцай ахоўніка амбасады ЗША ў Менску, надрукаваным газэтай “Обозреватель”, сьцьвярджаецца, што прадстаўнікі дыпляматычнага ведамства пад прыкрыцьцём “харчовых дэсантаў” у Вільню перавозілі ў Беларусь грошы для апазыцыі й агітацыйную літаратуру – карысталіся перадусім тым, што дыпляматычны транспарт не надглядаюць памежнікі й мытнікі. Тэму актыўна падхапілі і яшчэ больш разьвілі Першы нацыянальны канал ды ОНТ. Беларускае тэлебачаньне ўвогуле паабяцала неўзабаве паказаць тэлевізійнае інтэрвію з загадкавай Насьцяй, якая праз два гады пасьля апісаных падзеяў вырашыла падзяліцца з журналістамі сваімі сакрэтамі.

Дадзеныя зьвесткі амбасада ЗША ў Беларусі абвяргае і называе непраўдзівымі і беспадстаўнымі, бо распаўсюджваюцца з мэтай дыскрэдытацыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства