viasna on patreon

Лалі Кандэлакі і Аціко Мікадзэ, маці арыштаваных у Беларусі актывістаў грузінскай арганізацыі “Кмара, патрабуюць ад беларускіх уладаў вярнуць іх дзяцей у сем’і.

2005 2005-08-30T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Маці арыштаванага ў Беларусі актывіста грузінскай арганізацыі “Кмара” Георгія Кандэлакі Лалі Кандэлакі паведаміла “Радыё Свабода”, што ніякай інфармацыі аб прычынах затрыманьня яе сына, ранейшага рашэньня беларускіх уладаў пра дэпартацыю яго, а таксама аб стане ягонага здароўя яна дагэтуль ня мае. Яна нават ня ведае, ці кормяць яго, ці яго не пабілі падчас знаходжаньня ў турме.

Беларускія праваахоўчыя органы ні разу не далі яе сыну патэлефанаваць дадому. Лалі Кандэлакі вельмі хвалюецца і ня можа схаваць сваіх эмоцыяў: “Тое, што яго затрымала міліцыя ў Беларусі, ведаеце, мне так страшна, я думаю, што яго б’юць там, можа быць, яго атручваюць там, праз усё гэта я магу проста страціць розум”, -- кажа жанчына.

Такая ж напружаная сытуацыя цяпер і ў сям’і Цуладзэ. Маці арыштаваных у Менску грамадзянаў Грузіі сказалі, што сыны ніколі раней не былі ў Беларусі, яны ня вераць, што іхныя сыны маглі ўчыніць у Беларусі нейкае злачынства: гэта маладыя інтэлігентныя людзі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства