viasna on patreon

Вярхоўны Суд не падтрымаў скаргу Алеся Меха

2009 2009-04-08T12:47:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/meh_ales.jpg
Алесь Мех.

Алесь Мех.

У экс-кандыдыта ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ Алеся Меха з Кобрына безвынікова завяршыліся спробы адшукаць справядлівасць у судах адносна незаконнага звальнення яго з працы падчас выбарчай кампаніі. Ён атрымаў адмоўны адказ з апошняй судовай інстанцыі – Вярхоўнага суда.

 

Выдатнаму спецыялісту з дзвюма вышэйшымі адукацыямі застаецца толькі апеляваць да Камітэта па правах чалавека пры ААН. Працоўнага месца яму ні ў самім  Кобрыне, ні ў раёне не знайшлося.

 

У адказе з Вярхоўнага суда за подпісам намесніка старшыні  суда Вышкевіча паведамляецца, што суд з дастатковай паўнатою вывучыў і праверыў довады і пярэчанні Меха, доказам даў поўную і аб’ектыўную ацэнку і прыйшоў да высноваў, што нормы матэр’яльнага і працэсуальнага права папярэднімі судовымі інастанцыямі прымененыя слушна. Таму няма асноваў для прынясення пратэсту на судовыя пастановы. Скарга Меха застаецца без задавальнення.

 

Нагадаю, што з  Алесем Мехам не  быў працягнуты працоўны кантракт пасля таго, як ён не пагадзіўся з прапановай начальніка Кобрынскай управы “Белтрансгаза” Галашка і начальнікам Кобрынскага КДБ Басько наконт свайго няўдзелу ў выбарах. (Гэтая размова была запісана на дыктафон і прызнана суразмоўцамі, але суд не прыйняў яе да ведама).

 

Алесь Мех намераны звярнуцца ў Камітэт па правах чалавека пры ААН. А зараз ён напісаў заяву ў Цэнтр занятасці для атрымання субсідыі, каб адкрыць сваю справу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства