Журналіст Іван Роман накіраваў скаргу ў пракуратуру на нялюдзкія ўмовы ўтрыманьня ў шчучынскім ізалятары
https://spring96.org./be/news/2792
2005
2005-08-30T10:00:00+0300
2005-08-30T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Напярэдадні правядзеньня у Ваўкавыску паўторнага зьезду Саюзу палякаў, Івана Романа затрымалі ў Шчучыне разам з актывістам СПБ журналістам Андрэем Пачобутам і пратрымалі суткі ў розных камэрах. Разам зь І.Романам, як ён піша ў скарзе, сядзелі хворыя на сухоты. Яго самога гэтак пакусалі скочкі, што сьляды добра бачныя праз трое сутак, паведаміла радыё Свабода.
У час падрыхтоўкі ўладаў да паўторнага правядзеньня 6-га зьезду СПБ арыштам былі пакараныя васьмёра актывістаў Саюзу. Іх каралі арыштам альбо проста садзілі за краты на некалькі дзён без суду. Агульны тэрмін аршытаў дасягнуў сёньня 96 сутак. Найбольш — на 30 дзён пасадзілі заснавальніка СПБ Тадэвуша Гавіна, якога павінны выпусьціць пасьлязаўтра.