Напачатку навучальнага года – у суд
https://spring96.org./be/news/2793
2005
2005-08-30T10:00:00+0300
2005-08-30T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
2 верасьня у 15.00 ў судзе г. Жодзіна адубзецца разгляд скаргі Сяргея Мурашкі на рашэньне адміністрацыі жодзінскага палітэхнічнага тэхнікума аб ягоным неабгрунтаваным адлічэньні.
Нагадаем, што Сяргей Мурашка быў адлічаны з жодзінскага політэхнічнага за грамадска-палітычную дзейнасьць з фармулёўкай – “за парушэньне ўнутранага распарадку”. Потым была спроба аскардзіць рашэньне адміністрацыі тэхнікума ў Міністэрстве адукацыі, дзе палічылі, што адлічэньне Мурашкі цалкам абгрунаванае. С.Мурашка прымаў удзел у галадоўцы пратэсту разам з іншымі маладымі людзьмі, чыё права на атрыманьне адукацыі было парушана па палітычных матывах. І цяпер, напачатку навучальнага года, С.Мурашка вымушаны накіравацца ў суд, а не на вучобу.