viasna on patreon

Гродзенскага журналіста выклікаюць у КДБ

2009 2009-04-29T17:16:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёння каля 16.00 гродзенскаму журналісту, сябру ГА «БАЖ» Івану Роману патэлефанаваў чалавек, які назваўся супрацоўнікам КДБ Касцюкевічам, і прапанаваў сустрэцца «паразмаўляць». 

Журналіст адмовіўся куды-кольвек ісці, пакуль не атрымае афіцыйную позву. «Зараз чакаем, што будзе далей», — зазначыў сп. Роман у гутарцы з прэс-службай БАЖ.

Ён не выключае, што выклік можа быць звязаны з яго прафесійнай дзейнасцю. Нагадаем, што ў пачатку сакавіка беларускае Міністэрства замежных спраў адмовіла Івану Роману ў акрэдытацыі ў якасці карэспандэнта «Радыё Рацыя».

МЗС адмовіла ў акрэдытацыі яшчэ аднаму карэспандэнту «Радыё Рацыя»

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства